сябры, тут я буду выкладваць свае творыкі, вершыкі.
творчасць павы
Сообщений 1 страница 19 из 19
Поделиться22021-02-28 22:36:39
заўтра выйдзе верш з назвай "мая апошняя ўсмешка". сумны. у ім я выклаў свой боль, разумеючы, што шчасця я ніколі не ўбачу. шчасце— толькі момант, а гора— бяскончасць.
Поделиться32021-03-01 07:24:29
мая апошняя ўсмешка
мая апошняя ўсмешка,
шмат у цябе болі,
маеш ты надзею,
на радасці прыход.
мая апошняя ўсмешка,
вораг цябе мой бачыў,
у пары са слязьмі маімі,
падчас суму а хандры.
мая апошняя ўсмешка,
з божым блаславеннем
пойду я далей да гора,
бо не бачу шчасця больш.
Поделиться42021-03-03 21:05:10
Пакуль эксклюзіўна выкладваю адзін верш. Ён мае назву "амэн".
я вось пакланюся
перад тваёй рукой,
у цяжкую гадзіну
скажу я толькі: "амэн"
перад тваімі вачыма
заплачу раптам я,
цяжка мне трымацца,
але я скажу: "амэн".
*тут: амэн з націскам на Э.
Поделиться52021-03-03 21:10:35
Абяцанае
***
моя остання усмішка,
багато в тобі болю,
маєш ти надію,
на радості прихід.
моя остання усмішка,
ворог тебе мій бачив,
в парі з моїми сльозами,
в пору смутку та нудьги.
моя остання усмішка,
з божим благословенням
піду я дальш до лиха,
бо не бачу щастя більш.
Поделиться62021-03-09 17:57:42
глава 1
Маленькая і цудоўная вёска. Залуззе. Тут я жыву мусіць з гадоў трынаццаці. За весачкай маецца цудоўны лужок. Восенню тут так чароўна прыгожа: свежае паветра, лёгенькі дожджык і цудоўна коўдра з жаўцеючай траўкі. Добра, што мая маленькая ізбушка ціха маецца ля невялічкага лясочку- ў далі ад усялякае чалавечае смагі.
Часценька, праз гэты лужок, пастухі гоняць статкі авечак. Бывае і такое, што авечак пакідают на гэтым лужочку пасвіцца. Я і не супраць, бо мне так падабаецца сачыць за тым, як тоўстае шэранькае воблачка ладзіць свой сняданак рамонкай, якіх тут расце даволі шмат.
Сумна, што за авечкамі пастухі не вельмі ахвотна сочаць. Кажуць кшталту “ваўкоў тут няма, лісаў няма і наогул хто на іх драпежнічацьме”? Дурні, на жаль, але я не маю сваіхавец. таму мае скаргі на гэтых “нямаваўкоў” немагу, па нашым законам. Сумна, але я з гэтым нічога не магу зрабіць.
Толькі я б не была сабою, калі б сама не сачыла за гэтым статкам воблачкаў. Я штораніцу збіраю сабе кішэньку харчу (кідаю ў яе скарыначку хлеба, грушы і тэрмаз з чарачаю гарбатай), іду да старога дубока, што амаль ля самага лясочку. Ля гэтага дубка маецца пампэзны кусцік бэзу, які я пасадзіла тут мусіць у гадоў дык дваццаць. Які ж гэты бэз надае водар гэтаму куточку, які я мяную паддуббе. Мо яна крыху цікавае для мовы, але гэтае слоўца лашчыць слых майму ўжо не добраму вуху.
Гэтаксама на сачэнне я бяру і коўдру, каб сідзець з камфортам. З паддуббя я маю цудоўны від на лужок. Дуў лёгкі ветрык. Меўся чароўны водар бэзу, які змешваўся з цягам часу з духмяным водарам хвоі. У тойцудоўны дзянёк была вясна, на жаль, бо я больш яскрава сябе адчуваю ўвосень. Што можна яшчэ сказаць аб цудоўным лужочку, які маецца асобна ад кіпячага на жыццё мястэчка(ну афіцыяльна, бо для мяне гэтае мястэчка- стоадсоткавае сяло).
Поделиться72021-03-28 13:57:54
прывет усім! дадзенае апавяданне- апошні твор майго мінізборніка "думкі", што выйдзе ў маім асабістым блёгу лацінкай, акрамя дадзенага апавяданьня!
статак
—канешне, як заўсёды!
—што як заўсёды?
—вы са сваімі паперкамі! чаму ты зараз ня можаш усё падпісаць? усё выдаць?
—бо трэба мне кавы папіць.
—канешне, кава— пан, я—драўніна!
—чаму адразу драўніна?
—бо вы ўбіваеце цьвікі ў мае нэрвы, быццам у драўніну!
—канешне, я ведаю, што пісьменьнікі народ сваеасабовы, але што так! пакіньце кабінэт, калі ласачка.
—будзьце прокляты!
—чаму так груба?
—якой асобе, такія й словы! будзьце прокляты!
—ну й буду! ідзіце прэч адсюль!
—мразь!
бесіць гэты рэдактар! тры гады хаджу, усё маё скрыпя сваімі гнілымі зубамі друкае! як яго іншыя пісьменьнікі прымаюць?
—мразь!— сказала жанчына, выбегваючы з кабінэта рэдактара.
ну вось я й атрымаў адказ! гэтую мразь усе цярпець ня могуць! як яго толькі зямля трымае? але ж неяк трымае, што сумна. за таннымі коштамі мы бяжым да яго руцы, а атрымліваем 100% адмову. трэба разрываць з гэтым монстрам кантракт і бегчы ў другое выдавецтва. значыць трэба зноў да яго вяртацца. а-а! добра, але спачатку я сабе гарбаты зраблю.
нават у густах гэты ”чалавек” мае свае нажы: усё пад лінеячку ў яго, чысьценька, п’е каву ў зьмешку зь віскі, жарэ толькі чыстае мяса з тлушчом! гачподзь мой, барані ж ты мяне ў час нашае спрэчцы!
я падашоў да аўтама-гарбатніка. гарбата, канешне, тут не кітайская, але ўсё роўна хоць нейкая гарбата! ды цукар тут каштуе па чалавечаму- 0£! такія цэньнікі вабяць, мусіць, кожнага чалавека! нават той, хто кажа, што ў яго толькі ”шык-блеск!”, кажуць, кшталту, ”у мяне ўсё ад куцюр!”, ”я не бамж, каб жраць у сталоўцы!” лічаць кожны фунт, кожны пені! які народ гэтыя багацеі цікавы, ваюе заўсёды за павелічэньне свайго ўплыву й колькасьці пені ў кармане. дзіўныя, што казаць тут!
я прысеў на канапу, што мелася ля дзьвярэй у пакой рэдактара. кожныя пяць хвілінаў то заходзілі, то выходзілі пісьменьнікі. усе як адзін кажуць адно слова ў яго агарод: мразь! некалькі размоў мне здаліся такімі цікавымі, адна паненка так крычала, што ўсе супрацоўнікі хрысьціцца пачалі. я, каб не чуць яе крыкаў, апрануў слухаўкі. тая там арала мусіць гадзіну-паўтара. ля кабінэта рэдактара сабраўся людзкі статак. усе ў ім піхаліся, як тыя авечкі на лузе. пані выбегла, задраўшы нос як той шляхціц, які сьвіньню пачаў чысьціць (ці як я), грудзьмі ўперад, як мае быць горда! усе пачалі шаптацца, а я ціха сядзеў на канапе й атрымліваў асалоду ад песьняў майго плэйлісту.
праз некалькі хвілінаў статак рассаўся. сталася ціха. я зьняў слухаўкі. пайшоў у кабінэт рэдактара. ля кабінэта зноў сабраўся статак.
—чаго патрэбна.
—я з ультыматумам.
—божа, зь якім?
—ці вы ведаеце маё апавяданьне, ці я звальняюся.
—напужаў мяне!
—я не жартую.
—а я жартую! тут статак такіх як ты!
—я ўжо паглядзеў, як іх шмат.
—сур’ёзна?
—так.
рэдактар, убачыўшы статак яго працаўнікоў, падайшоў да акенца ды закрыў акенца жалюзі. ён сеў на канапу, схапіўшыся за галаву.
—разумееш, гэта не маё!
—вы аб чым?
—я аб гэтым выдавецтве. яго мой бацька заснаваў, а я чалавек, кажучы проста, далёкі ад вашае творчасьці.
—дык друкуйце ўсех, у чым праблема?
—проста сказаць, так? шмат сьмецьця ў часопісе будзе адбіваць смагу прачытаць зноў часопіс. я ўжо некалькі год пляную, як ды каму яго з карысьцю прадаць.
—а навошта вы мне гэта кажыце?
—бо калі яго купяць, твае творы будуюць выдавацца! усё проста!
—мда...
—мда...
праз гадзіны дзьве я пакінуў пакой рэдактара. статак як стаяў, так і застаўся стаяць.
—пашлі працаваць!
Поделиться82021-03-28 19:46:13
сябры. мой асабісты блёг, у якім я зараз выкладваю свае творы! у пятніцу ў ім выйдзе мой мінізборнік "dumki" лацінкавай абэцэдай.
зараз я яго абнавіў. выглядае...
Отредактировано Пава Румянэк (2021-03-28 20:14:03)
Поделиться92021-03-29 19:47:31
Сябры, я Пава Румянэк, які зьмяняе сябе)
Поделиться102021-03-29 19:48:37
Сябры, я Пава Румянэк, які зьмяняе сябе)
Чудово! Будемо знати!
Поделиться112021-03-29 19:55:40
Сябры, я Пава Румянэк, які зьмяняе сябе)
Я тобі відписав в приват тут та на тві, почитай, спробуй
Поделиться122021-03-30 09:20:34
сябры, неяк даўно пачаў пісаць сваё апавяданьне "рамонкі". апавяданьне яшчэ ня зкончана, бо ў мяне быў "празаічныя вакацыі"
Дэйзі пераязджала ў маленькі гарадок. Сэрца дрыжыць ад жаху чакання. Яна глядзіць у акно, думая аб мінулым.
Дрэвы ўжо не такія зялёныя, кветкі амаль адцвілі. Адлятаюць першыя птушкі. Ходзіць нейкі мужчына, які кідае насенне. Па твары Дэйзі плыве слязінка. Гледзячы на змяненне наваколля, яна незаўважна заснула.

— Пані, прачніцеся! — скрозь сон чуе Дэйзі крыху шыпялявы говар кіроўцы буса, — Мы прыехалі.
Дэйзі прачнулася, ўзяла сваю маленькую чорненькую торбачку і выйшла з бусу. Яе высадзілі каля яе новай хаты на вуліцы Святога Ґлеба, 5. Дуў лёгкі ветрык, праяжджаў нейкі аўтамабіль, які рэклямаваў нейкую кніжку. Дэйзі, крыху пастаяўшы, пайшла да хаты.
Звонку хата ніякая: фарба амаль уся з'ехала, вокны гнілыя, дзверы мусіць на святым духу трымаюцца, побач стаіць клумбачка з вялымі кветкамі.
— Гэх! — уздыхнула Дэйзі, — За што такія грошы я выкінула?
Дэйзі вырашыла увайсці ў хату. Адчыняючы рыпучыя, стаючыя на святым духу, дзверы, яна бачыць блакітны мэбляваны пакой: стаіць канапа, якая мабыць стаіць тут з 60-х, але прыгажая, з пахам дзяцінства, маленькі белы драўляны стол, на якім стаяць радыёпрыёмнік і вялы вазон. Каля канапы стаіць часопісны столік, на якім ляжала нейкая ксёнжка. За канапай стаіць яшчэ адзін стол, толькі на гэты раз для ежы. Яшчэ ёсць дыван, праўда яго амаль увесь сажрала моль. З гэтым пакойчыкам злучана кухня: стаяць пару ружовых тумб, пліта ды лядоўня, часоў 70-х. Вясіць маленькі здымачак сабачкі. Адчувалася даўная адсутнасць гаспадара — кіламетровы слой пылу і кіламетры павуціння! У пакоі вельмі цяжка дыхаць. Узяўшы з торбачкі платочак, яна закрыла нос ды зайшла ў ванны пакой.
Стаяць вельмі старыя ўнітаз, ванна і ракавіна. Ёсць таксама сціралка. Яшчэ чамусьці тут вісіць здымак дрэва. Сцены зялёныя, плітка белая. «Хочацца ташніць», — падумала Дэйзі пра гэты пакой і хутка выбежала з яго у спальны пакой.
Чырвоныя сцены з чорнымі палоскамі, старая, але цэлая шафа, на камодзе стаіць стары грамафон, што ёсць рэдкасць для такіх захлых хібар, як гэта. Гэты пакой вызваў у Дэйзі пачуццё болю. Яна кінула сваю торбачку на ложак. Прысела. Платочак паклала ў торбачку. Гэты дом ёй нагадваў іх першы з Аляксандрам дом. У думках яна вяртаецца да тых цудоўных гадоў жыцця з Аляксандрам.
— Каханая, ну і ўсё! Мы дома!
— Няўжо ўсё!?
Аляксандр узяў Дэйзі на рукі. Абодва шчаслівыя. Сеўшы на падлогу яны сталі марыць: «Дзе мы сядзім будзе канапа, там будзе столік з нашым здымкам, а там, на сцяне, будуць вясець здымкі нашых дзетак».
Раптам хтосьці пагрукаў у дзверы. Дэйзі выцерла слёзы, цяжка ўздыхнула ды пайшла адчыняць дзверы. Стаіць жанчына. Сталая. выглядае як знатная пані: прыгожая чорная сукенка з белымі плямамі, седыя валасы, якія акуратна заплецены ў акуратную прычоску з чорнай кветачкай. На твары крыху гатычны макіяж: яе блакітныя вачыма абведзены чорнай тушшу, на вуснах цёмнафіялетавая памада.
— Добры дзень, я вашая суседка. Мяне завуць Карнэлія.
— Добры, мяне завуць Дэйзі.
— Сур'ёзна? Маю сястру завуць таксама Дэйзі. Мо гарбаты папʼем?
— Карнэлія, бачыш, у мяне тут шмат спраў…
— Я дам табе нумар агенцтва ўборшчыкаў. Патэлефануй — і хата будзе быццам пасля рамонту!
Карнэлія ўзяла Дэйзі за руку. Павяла да прыгожага двухпавярховага асабняку, што па суседству. Дом з чорнай цэглы, з чорнай крышай, каля хаты растуць блакітныя адцвітаючыя кветачкі і напалову лысы дубок. На ўчастку блукае чорна-белая котка.
— Бэла! Кыс-кыс-кыс! — адпусціўшы руку Дэйзі сказала Карнэлія.
Котка з ігрывасцю прыгнула на рукі Карнэліі і ласкава замурлыкала. Карнэлія здаецца вельмі шчаслівай. Раптам Дэйзі заўважыла магілку. Пад дубам. Дэйзі вырашыла не спытваць Карнэлію, але кроў стыла ў яе жылах.
— Дэйзі, пайшлі! — паклікала Карнэлія.
Дэйзі ўвайшла ў хату.
Цёмна-фіялетавы калідор з выявамі нейкіх людзей сустрэў яе. Твары хмурыя, але чамусьці хочацца ўсмехацца. Карнэлія пусціла кіску і павяла Дэйзі ў залю.
У залі гэтаксама вісяць партрэты людзей, паветра цяжкае і навеяна сумам. Дэйзі адчувае сябе не вельмі ўтульна, бо ўспамінае цёмны пакой, дзе апошнія дні яна даглядала свайго Аляксандра.
— Дэйзі, прабач мяне за грубасць, але так хочацца з табою пагутарыць!
— Нічога, мо гэтыя ўборшчыкі хатку прыбяруць лепш, чым я.
— А дзе ты раней жыла?
— Гёрлён.
— Прыгожы горад. Там мая сястра жыве.
— Цікава як. Для мяне гэты горад насычан болю.
— Чаму?
— Гэх… Пра гэта цяжка казаць… Вельмі цяжка.
— Я гэтаксама мела цяжкую праблему. Мо яшчэ гарбаты?
— Тады мая яшчэ цяжэйшая.
— Я бачу што ты перажыла жахлівы момант…
— Мой муж пакінуў гэты свет тры гады таму: ён быў цудоўным чалавекам. Нягледзячы на сваю хваробу ён рабіў мне прыемна. Ніколі не забуду той букет рамонкаў, які ён падараваў мне на мой дзень нараджэння, — у гэты момант Дэйзі заплакала, але працягнула, — гэта былі дарагія дыямантавыя рамонкі. Не ведаю як ён змог іх набыць. На следуючы дзень…
— Дэйзі, ўсё! Ты павінна супакоіцца. Пі гарбатку — Карнэлія наліла з імбрычка зялёную гарбату з пахам калядаў і падыйшла да Дэйзі каб суцешыць. Яна абняла яе.
— Я схаджу па пернікі. Туды і сюды. Спакойна, сардэчны прыступ мне тут непатрэбны. Зразумела? Спакойна!
Карнэлія ўзяла пустую шкляную талерачку і выйшла з пакою. Дэйзі ўзяла насоўку і выцерла вачыма і пацёкшую туш. З-за тушы яе выгляд стаў яшчэ сумней.
— Дэйзі, я тута! Смачна есці! — Карнэлія паставіла талерачку з араматнымі пернікамі.
— Дзякуй, — сказала Дэйзі ды ўзяла пернік.
Дэйзі, з'еўшы пернік з мятным прысмакам, вырашыла працягнуць:
— Саша быў выдатным пісьменнікам. У апошнія месяцы я запісвала яго вершы. Калі яго… я вырашыла выдаць зборнік яго вершаў, якому я надала назву «Рамонкі», у гонар яго апошняга падарунка. Але я тры гады хадзіла ў розныя выдавецтвы. Але безвынікова — яны ўсе адказвалі ў выданні. Калі мне ў апошні раз адмовілі, я проста апусціла голаву. Я прыйшла да хаты і злегла з дыпрэсіяй. Дзіўлюся са сваёй дачкі, якая даглядала мяне. Я так ёй удзячна…
— А як завут тваю дачку?
— Кэці. Спявачка пачынаючая… Мой анёлчык. Хутчэй бы ўнука. Ніяк не хоча цяжарнічаць.
Дэйзі паглядзела на гадзіннік, які вясеў над комінам.
— Карнэлія, прабач але ўжо позна, ды яшчэ ў хаце яшчэ ніяк. Гразна зусім.
— Дзякуй што пабыла са мною… Іншы час тут так сумна. На такую будыніну я і Бэлка. Вясной лепей — прыяжджае мая дачка Ліля з унучачкай Катаржынай ды зяцьком Пятром…
— Цікава: імя майго брата — Пётар! — дадала Дэйзі, — я да цябе заўтра зойду… Мо мястэчка ты мне пакажаш?
— Канешне! Тут ёсць на што зірнуць!
Карнэлія ўзяла маленькі пакецік і паклала туды некалькі пернікаў і дала пакецік Дэйзі. Абедзьве выйшлі з хаты абняліся і Дэйзі пайшла да хаты. Цёмна. Дуе мяккі ветрык з нейкім прыемным водарам. На небе ярка бачны зоркі, яшчэ і поўня. Дэйзі вырашыла прысесць і паглядзець на зоркі. «Мо НЛА пабачу!» — памарыла яна. Такога чыстага неба Дэйзі ўжо даўно не бачыла. Крыху паназіраўшы за небам, яна вырашае пайсці да хаты.
Увайшоўшы, яна вырашыла наняць уборшчыцу. Тэлефон вісеў па правы бок ад дзвярэй. Чамусьці старыя гаспадары яго не забралі, разам з грамафонам.
— Алё? Гэта агенцтва ўборшчыкаў?
— Канешне! На які час? На колькі дзён?
— Хай прыходзіць а 9 гадзіне і працуе… Праз дзень.
— Цудоўна! Чакайце нашу ўборшчычу заўтра!
Паклаўшы трубку, Дэйзі вырашыла адразу пайсці спаць. Дзень быў «вельмі эмацыянальна насычаным».
Яна пайшла ў спальны пакой. На здзіўленне пасцельнае адзенне было чыстым. Дэйзі пераапранулася ў свяю чорную кружаўную спальную вопратку і легла спаць, але доўга не магла заснуць. За вокнамі спявала сава, яшчэ быў на зло поўны месяц! Дэйзі накрыла галаву коўдрай.
— Дэйзі, адчыні дзверы!
— Зараз, я зараз! Пачакай — Дэйзі падбежала да дзвярэй — Саша? Што такое?
— Дэйзі… З нараджэннем! Пойдзем! — Адяксандар узяў яе руку і вывеў на вуліцу.
Ён узяў шоўкавы кавалачак жоўтай тканіны і закрыў яе вачыма, пасадзіў у аўто ды кудысьці павёз.
— Дэйзі, мы прыехалі! — Ён зняў з яе вачэй тканіну.
Гэтае месца насычана нейкім чараўніцтвам. Прывёз яе Аляксандр у гай. У гэтым гаі было маленькае возера, за якім быў цудоўны краявід на Старыя горы. Па возеры плавалі качачкі. На дрэвах поўзалі галодныя смоўжыкі. Але самае галоўнае — Рамонкавы луг з прыгожымі жоўтымі рамонкамі, блакітнымі васількамі і ўжо сталымі дзьмухаўцамі, насенне якіх ужо пачынае адлятаць а маленькага ветрыку. Усё было такім светлым. Дэйзі зняла вопратку і пайшла плаваць у возера. Александар узяў свой фотаапарат, з якім ён ніколі не раставаўся…
Зазваніў будзільнік.
Дэйзі злобна швырнула будзільнік у сцену.
— Вось гад! Нават не зламаўся!
Яна усміхнулася, бо любіла швыраць гэтыя вечныя будзільнікі аб сцены з дачкой Кэці. Яна ўстала, пайшла да будзільніку, узяла ды працерла і з усмешкай паклала на тумбачку, што стаяла ля акна. З гэтага акна быў цудоўны краявід на маленькі жылы раёнчык гарадка Ёльберга.
Пераапрануўшыся, Дэйзі пайшла паглядзець на гарадок. Апранула чорную адзежу з белым каўнерам, дапоўніўшы свой выгляд гатычным марафетам, які падкрэслівае яе глыбокія блакітныя вочы. Ад прыроды Дэйзі бледная як костка, і выглялае як Кастлявая Старуха (якую нягледзячы на страту вельмі паважае). На галаве цудоўная чорная панамка а валасы не заплецяны. Яны кароткія, сівыя і вельмі прыгожыя.
Калі яна пакінула хату, то пабачыла Карнэлію. Каля могілкі. Карнэлія там грэбла штосьці. «Мо прыбірала», — падумала яна. Дэйзі апусціла вачыма і пайшла на шпацыр.
Гарадок не вялікі. Можне сказаць мястэчка. Тут ёсць кірхачка, крамачка, мясцовы сенат, лячэбня, крэматорый. Яна, як звычайны турыст, вырашыла пачаць даследаванне горада з галоўнай плошчы. Да яе было мусіць хвілін трыццаць пешшу, ці 10 хвілін на аўтобусе. Яна вырашыла сесці на аўтобус, бо ўзрост дае ўжо магчымасць пратэставаць нагам. Парз хвілінку ён ужо быў ля прыпынку.
Праз дзесяць хвілін, Дэйзі ўжо была ў цэнтры мястэчка. Галоўная плошча не вельмі вялікая, але прыгожая: пастэльныя колера цэглы дамоў робяць вачам сіесту, чыстае паветра, якое ляціць сюды з мясцовага сада, маленькая кірха, якая проста стаіць. Утульна. Яна вырашы наведаць кірмаш.
Блукаючы паміж гандляроў, Дэйзі заўважыла лаўку з клубніцамі. З нізкім коштам. Такія чырвоныя, як салодкая-салодкая кроў! Дэйзі ўзяла са сваёй белай кішэні чорны партаменет ды ўзяла грошы. «Мне палову кілаграма» — сказала яна. Праз хвілінку яна ўзяла торбачку з клубніцамі і пайшла блукаць далей.
Блукаючы, яна ўбачыла цудоўныя вазы: ад маленькіх і ніякіх да вялікіх і прыгожых, быццам кітайскі фарфор.
— Добры дзень, а колькі каштуе гэтая ваза?» — спытала яна.
— У вас хтосьці памёр? — адчула яна ў адказ
З выпучанымі вачыма Дэйзі пайшла з плошчы. Надвор'е сапсавалася. Падняўся моцны вецер.
Дэйзі вырашыла пайсці да хаты. Шоўшы, яна прыйшла да крэматорыю.. «Горад смерці! То урны для праху, то могілкі пад дрэвам каля хаты, то гэта!» — падумала яна ды паскорыла свой шаг. Сэрца баліць ад гэтага места. Было вельмі холадна.
Дзесьці праз гадзіну яна прыйшла да хаты. Стаяў мікрабус на якім напісана «Сруўборшчык.лі». Назва яе чамусьці не здзівіла. Яна вырашыла зайсці ў хату і заўважвла ідэальную чысціню.
— Гэй? — крыкнула Дэйзі.
Выйшла жанчына гадоў пяцідзесяці. Мілая. З прычоскай гадоў 1940-х. Жанчына усмехаецца.
— Пані, вы хатнюю гаспадыню шукалі?
— Так…
— Цудоўна, я ўжо зкончваю. Прыбралася я хутка, але якасна.
— Спадзяюся ваша праца не адпавядае назве кампаніі.
— Што вы! Гэта рэклама проста. Гумар!
— Я так і палічыла, — з нейкай жартлівасцю сказала Дэйзі, — а як вяс завуць?
— Агнэлія, пані.
— Даўно такіх людзей не сустракала.
— Якіх?
— Такіх вясёлых. Доўга знаходзілася… У ізаляванні.
— А-а, мае спачуванні.
— Нічога, Агнэлія, учора мне сталася крыху лепш.
— Я тут дапрыбіраю і пойду. Спадзяюся я вас не патурбую.
— Аб гэтым мне трэба думаць. Я лепей яшчэ пагуляю. Тут так… Цікава…
— Так, нашыя могілкі ўсім вядомы!
Пасля шэтага Дэйзі з выпуклымі вачыма кіўнула галавой і пакінула ўчастак. Вырашыла паблукаць па мястэчку.
Дэйзі з цікавасцю блукала па вуліцах горада, які мае вялікую колькасць могілак на душу чалавека. Яна з ўважлівасцю разглядвала ўданні жыхароў, але тайком гэта было цяжэй зрабіць. Ветрык стаў яшчэ мацней, пачаў ісці дождж. Не слабы а не моцны.
Да хаты ісці трэба было доўга, таму яна зазірнула ў будынак мясцовай кірхачкі, бо да хаты трэба было ісці мусіць гадзіну. Гандляры ля кірхі не баяцца мусіць дрэннага надвор'я. Звычайныя жыхары гэтаксама не баяцца халоднага дажджу з абрыдлым ветра. Дэйзі дзівіцца з іх устойлівасці. Яна пажала плячыма і ўвайшоа ў кірху.
Кірха сціплая на дэкор: сцены блакітныя, маюцца два вітражы, якія глядзяць друг на друга. Маюцца два радкі лаваў, у якіх па пяць лаваў. Амаль у канцы кірхі маецца трыбуна для выступу тэолага. У памяшканні быў толькі пан тэолаг, які мусіць ладзіў свой выступ.
— Добры дзень, пане!
Тэолаг ад жаху перапужаўся, пахрысціў сябе і ўсміхнуўся.
— Добры, пані, напужалі!
— Глубачайце…
— На ўсё воля божая!
— Можна я прысяду тут, пасяджу?
— Кірха ўсіх вітае а просіць увайсці, каб вы адчулі любоў Бога.
Дэйзі села на бліжэйшую лаву і пачала азірацца. Кірха мо і маленькая, але ўражвае сваёй пампэзнасцю. Два прыгожых вітража здзяйсняюць цудоўнае асвятленне залі кірхі. Гэтыя вітражы і робяць кірху пампэзнай. Тэолаг уважліва чытае біблію. У трынаццаць гадзін ён пачаў чытаць яе ўслых. Вуха Дэйзі атрымлівала незвычайнае пачуццё камфорту і Дэйзі ўпершыню за доўгі час пакінула праблемы па за межамі сваёй душы. Тэолаг увесь час падымаў вачыма на Дэйзі і ўсмехался нейкай патаемнай усмешкай. Прыйшло яшчэ тры чалавекі.
Тэолаг часта падымаў голаву, каб папытацца, ці разумеюць слухачы прачытанае раней. Дзесьці пад канец літургіі прыйшло яшчэ чалавек пяць. Дэйзі ўстала з лавы і вырашыла пагутарыць з тэолагам.
— Пане тэолагу, пачакайце!
Тэолаг спыніўся і Дэйзі падашла да яго.
— Я хачу ў вас запытацца.
— Я ўважліва вас слухаю, пані.
— Калі я блукала па мястэчку, то заўважыла шмат могілак. Некаторыя могілкі нават у дварах маюцца. А чаму?
— Неведаю я гэтага, пані. Толькі год тут працую. Такога цікавага месца я за сваю саракагадовую працу пастара ніколі не бачыў.
— Жудасна ад гэтых могілак…
— Не хвалюйце сябе, пані!
— Я як успомню, што ўехала ад свайго Сашы, такога добрага чалавека…
— Яго бог забраў на службу! Бог заўсёды забірае найдабрэйшых, каб рыхтаваць Рай для нас, і вы хутка сустрэнеце сябе там, у Раі!
Дэйзі стала крыху лягчэй. Яе рукі пачалі моцна трэсціся. Тэолаг пасадзіў яе на лаву і спрабаваў супакоіць жанчыну. Ён яе абняў. Дэйзі супакоілася, але настрой яна страціла.
— Дзякуй пане тэолагу, я лепей пойду…
Яна ўзяла свае рэчы і пакінула кірху. Дэйзі вырашыла ісці дамоў, мусіць уборшчыца сваю працу зкончыла. Па дарозе яна ела свае клубніцы. Надвор'е крыху супакоілася. Сталася аніякім: і не холадна, і не цёпла. Дэйзі ішла да хаты абняўшы сябе. Яна нікога не заўважалася. На спробы пагутарыць яна не адказвала ўзаемнасцю.
Праз пятнаццаць хвілін ўзрост даў аб сабе памятаць. Ногі Дэйзі загудзелі, што ісці было цяжка. Яна шла каля нейкага парку. Могілак там нябачна. Дэйзі вырашыла прысесці на лаве. Якраз яна стаяла недалёка.
Прысеўшы, Дэйзі хацела проста атрымаць асалоду. Яна даўно ўжо проста не думала. Усе думкі яе прысвечаны Аляксандру і ягонаму зборніку. Нататак з рукапісам яна заўсёды носіць з сабою. Яна беражіва чытала яго вершы, якія незвычайна для яе былі напісаны сваім почыркам. Чытаючы яго вершы, яна адчувае, што ён радам, што ён зараз прыйдзе, бо ёй часта забываў нататак, ідучы ў кнігарню-выдавецтва.
— Дэйзі, зноў я нататкі пакінуў!
— Гой, дуранёк ты мой! Зараз прынесу.
Аляксандр стаяў у дзвярах, з вечнай усмешкай. Нават калі былі цяжкія дні, ён заўсёды усмехаўся. Гэта рабіла Дэйзі крыху здобнай, але любоў была больш чым перашкоды. Дэйзі заўсёды старалася быць каля мужа, але некалькі разоў ёй гэта зрабіць было немагчыма. У той дзень, яна была з хворай дачкой, якой толькі-толькі споўнілася тры гады.
— Дэйзі! — раптам абудзіла Дэйзі Карнэлія, якая звалілася як снег на галаву.
Карнэлія была з той самай прычоскай, што і ўчора, хіба толькі кветачка фіялетавая. Апранута яна была ў доўгую фіялетавую сукенку, быццам на вяселле. Марафет як і ўчора крыху гатычны.
— Карнэлія? Ты адкуль?
— З кірхі. Увесь час за табой бягу, дагнаць ніяк не магу! Хуткая!
— Што ты, ось сяджу тут, ніяк устаць не магу. Ногі баляць.
— Што ж ты гэтак?
— Ну неяк так здарылася. Неяк больна стала
Карнэлія цяжка ўздыхнула і прысела на лаву. Яна ўзяла са сваёй торбы тэрмас і наліла гарбаты.
— Пі! Супакойся, ты яму толькі горш робіш!
— Як жа я супакоюсь?
— Пі!
Дэйзі ўзяла кубачак з гарбатай і паспрабавала яе. На смак яна была нейкай горкай. Дэйзі зморшчыла твар.
— Карнэлія, што гэта?
— Рамонкавая гарбата. Я яе без цукру пію.
— З чабрацом?
— Так.
— З мелісай смак лепшы.
— Яе тут нідзе не набыць. Сама люблю з мелісай, але ніхто яе прадаваць чамусьці не хоча. Сумна, але што зробіш.
Дэйзі глытнула гарбаты і, мусіць, супакоілася. Яны ціха сядзелі на лаве. Пагода супокоілася, дуў толькі лёгкі ветрык. На гадзінніку было каля васямнаццаці гадзін.
— Карнэлія, як хутка ідзе час. Здаецца, што толькі ўчора мы яшчэ спаткаліся, а сёння я думаю, як выканаць мой абавязак перад ім.
— Праўду кажаш. Зусім ад гэтага сумна. Ты яшчэ не глядзела горад?
— Глядзела. Маленькі. Утульненькі. Ціхі.
— З-за гэтага я і пераехала сюды.
— А калі ты сюды пераехала?
— Мусіць года тры назад. Узімку. Памятаю, што тут мароз быў. Цудоўна так было.
— А дзе раней ты жыла?
— Якая розніца. Там было шмат шуму.
— Мо пойдзем ужо?
— Давай.
Абедзве ўсталі. Ногі ў Дэйзі спынілі сваю ноту пратэсту, і яна з Карнэліяй пайшлі да хаты. Ісці трэба было мусіць хвілін трыццаць. Яны шлі моўчкі з кіслымі тварамі, перыядычна абгрунтоўваючы надвор'е, якое ў гэты дзень вельмі моцна змяняла сябе. Здавалася, што зараз снег пойдзе, бо яго ў гэты дзень і не хапала.
Незаўважна яны вярнуліся на хатняе месца. Сталася зусім цёпла. Дэйзі вырашыла запрасіць Карнэлію да сябе, на што Карнэлія пагадзілася.
На вуліцы ўжо пачалі ўключацца вулічныя ліхтары. Пачаў дзьмуць халодны ветрык, які раптам змяніў цеплыню холадам. Жанчыны ўвайшлі ў дом. Якраз ад'ехала хатняя гаспадыня.
Увайшоўшы, Дэйзі вылупіла вачыма: хатка блішчала ад чысціні, бо знік кіламетровы слой пылу, ад якога нават дыхаць было цяжка. На тумбе стаяла прыгожае дрэўца бансай, замест старога гнілога і ўродлівага вазона мінулых гаспадароў. На жаль сваё месца захавала зедзеная моллю канапа. Карнэлія села на крэсла, што стаіць ля акенца. Першапачаткова Дэйзі пра гэтае крэсла нічога не ведала, ці наогул было ля акенца гэтае крэсла? Ніхто над гэтым думкі ламаць не пачаў. Дэйзі вырашыла паставіць чайнік, каб папіць з Карнэліяй па філіжанцы гарбаты.
Дэйзі села за стул і пачала размову.
— Карнэлія, а кім ты працавала да пенсіі?
Карнэлія ціха разглядвала хацінку Дэйзі, паварочваючы сваю галаву то ў адзін бок, то ў другі. На яе твары была усмешка з лёгкай цікавінкай. Дэйзі вырашыла перапытаць:
— Карнэлія!
Тая крыху перапужалася, але потым засмяялася.
— Дэйзі, а што ты пытала?
— А кім ты працавала да пенсіі?
— Дык я ж не на пенсіі! Я дырэктарка таварыства жыхароў.
— А-а! Цікава! А што робіць гэтае таварыства?
— Кіруе нашым мястэчкам, можна казаць. Дагэтуль тут наогул хоць і было спакойна і ціха, але ж і праблем было шмат!
— Мда. Цудоўна што я на гэтыя праблемы не трапіла.
— Што праўда то праўда!
Тым часам пачаў кіпець чайнік. Дэйзі ўстала і пайшла рабіць гарбату. Яна засыпала гарбату ў імбрычак і заліла ў яго ваду. Каб хоць штосьці падаць да гарбаты, яна паклала на талерачку пернікі, якія ўчора дала ёй Карнэлія. Нягледзячы на сорамнасць, яна паклала талерку на часопісны столік. Карнэлія нават не здзівілася. Яна з цікавасцю разглядала пакойчык. Дэйзі тым часам стаяла на кухоннай палове залі. Тым часам адчуваўся лёгкі холад. Што ж казаць- восень!
Праз дзесяць хвілін Дэйзі пачала гатаваць гарбату.
— Карнэлія, ці сыпаць табе ў гарбату цукар?
— Дзве лыжкі, калі ласка, — адказала Карнэлія, гледзячы на бансай, што стаяў ля талерцы з пернікамі.
Дэйзі ўзяла з шафы скляначку з цукрам і адсыпала Карнэіі дзве лыжкі, а сабе адсыпала 3 лыжкі.
— Не падумала, а куды мне філіжаначкі паставіць?
— Давай у рукі- адказала Карнэлія.
Дэйзі падайла да Карнэліі.
— Асцярожна, крыху гарачае! — папярэдзіла Дэйзі Карнэлію.
— Я сваё жыццё тут пачынала як ты- са старой хаціны. Дагэтуль памятаю, як я чысціла павуцінне і выцірала кіламетровы слой пылу. Цікавы час. Тады мне яшчэ дачка дапамагала.
— Ці ты ведаеш, калі было заснавана гэтае таварыства жыхароў?
— Я ж яго і заснавала! Новым жыхарам было цяжка пачынаць жыццё з гразнай хаты, мёртвых кусцікаў на століках.
— Мусіць табе было цяжка.
— Канешне! Мы гэтую хатку прыбіралі два тыдні! Мусіць гучыць гэта фантастычна, але гэта так і ёсць! Нам ніхто не дапамагаў, ды наогул гэты раён выглядаў як могілкі!
— Што?
— Гісторыю гэтых могілак я, да рэчы, не ведаю. Мясцоўцы наогул у гэты раёнчык не спяшылі бегчы. І казаць пра яго гэтаксама не хацелі.
— А чыя гэта могілка пад дрэўцам у цябе?
— Не ведаю. Чалавек мусіць добры быў. Вось я яго могілку і прыбіраю. Мусіць ён і даў мне магчымасць наладзіць працу таварыства.
— Я лічыла што гэта твой муж пахаваны.
— Мой муж хацеў стаць выдатным географам, таму ён адправіўся ў сталіцу. Пару лістоў ён мне адправіў. І ўсё. Прыслаў ліст аб разрыве шлюбу.
— Як ты гэта перажыла.
— Спачатку было цяжка, а потым я плюнула на яго, спаліла ўсе нашы асабістыя здымкі. Стала так лёгка. Яшчэ я ёгай пачала займацца.
— Ваў!
Дэйзі ніколі не думала, што Карнэлія такая адкрытая жанчына. Яна ўвесь час усмехаецца, нягледзячы на яе траўрную знешнасць і разрыў з мужам. Дэйзі глытнула цёплае гарбаты і пачала разглядаць пакой. Учора нават часу на гэта не было. У пакоі было ціха. Вельмі ціха.
Праз дзесяць хвілін Карнэлія дапіла сваю гарбату і з'ела пернік. Потым яна вырашыла ісці да хаты.
— Так хутка? — спытала з сумам Дэйзі.
— Там у мяне Бэлка сумуе. Амаль дзень мяне не бачыла, — адказала Карнэлія.
— «Прывет» перадай. Яна ў цябе такая мілая!
— Канешне, — усмехнуўшыся адказала Карнэлія.
Карнэлія са сваёй кішэні дастала пернік у форме ліста папараці і аддала яго Дэйзі. Яны цёпла абняліся і Карнэлія пакінула хату. Сталася зусім ціха. Дэйзі засумавала. Яна села на крэсла і пачала глядзець на той пернік. Пах- цудоўны! «Хутчэй бы каляды», — падумала Дэйзі і вырашыла заварыць яшчэ гарбаты.
Яна пайшла на кухню. Паставіла на кіпячэнне чайнік. Чакаючы, яна вырашыла прысесці на крэсла. На часопісным століку ляжала яшчэ тая кніжка, якую яна заўважыла ўчора. Адразу яна не звярнула на яе асабістай увагі, але зараз ёй было проста сумна і цікава.
Яна ўстала, падашла да століку, каб паглядзець, што за кніга. Гэта была некалі любімая яе кніга «Таямнічыя казкі». Дэйзі ўсмехнулася. Пылу на кніжцы не было. Кніжка мае цёмна-зялёную вокладку. Ніякіх малюнкаў не было. Была проста назва і імя аўтара «Т. Грыўе». Яна ўзяла кнігу і пайшла чытаць. Калі яна села чытаць пачаў свісцець чайнік.
Дэйзі цяжка ўздыхнула і пайшла на кухню. Яна адключыла газ. Яна стала ля ракавіны каб памыць імбрычак.
— Дэйзі, мо ты выйдзеш пагуляць з намі?
— Саша, тут талерак мыць не перамыць!
— І што? Потым памыем!
— Потым, потым… Так мы наогул будзем скора з рук есці!
— Ладна! Зараз іду…
— А Кэці з кім будзе?
— З намі!
— Саша!
Праз хвіліну Аляксандр з Кэці прыйшлі на кухню. Дэйзі мыла талеркі, Саша іх выцераў, а Кэці іх з вялікай асцярожнасцю клала ў шафу. Талеркі хаваліся, на здзіўленне, у ніжняй шафе, каб малая Кэці магла з лёгкасцю дастаць талерку ці кубачак. Праз гадзіну ўсе талеркі былі памытыя.
Дэйзі памыла імбрычак, выцерла і засыпала ў яго гарбату. Дэйзі дагэтуль не ведае, адкуль гарбата ў гэтай хаце. І каробачка новая, і тэрмін годнасці яшчэ не зкончыўся. Яна заліла ў імбрык кіпячоную воду. Потым яна пачала мыць філіжаначкі. Гэта мусіць адзіная справа, якая яе супакойвала. Яшчэ з яе галавы ніяк не выходзіць ёга.
Некалі Дэйзі займалася ёгай. Але пасля раптоўнага пералому нагі і гіпсу, яна ніяк не змагла вернуцца ў суполку ёгаў. Потым яна наогул пра яе забыла і нічога не чула. Бансай ёй нагадаў пра цікавы занятак маладосці, калі ўжо падлетак Кэці загнала яе ў залю ёгі. Кэці і зараз займаецца ёгай, але з маці яна гэта не абгрунтовае. Ёй больш падабаецца размаўляць з Дэйзі пра творчаць. Наогул Кэці- таленавітая аўтарка песень і простая спявачка. Такая смага да творчасці пры бацьках-пісьменніках- звычайная рэч.
Дэйзі дагэтуль піша свае маленькія вершыкі пра прыроду. Але ў адрозненне ад Аляксандра, яна іх проста запісвала у свой нататак і зачытвала іх на засяданні сямейнага сойму, які іх маленькая сям'я ладзіла штопанядзелак.
Прачнуўшыся ад разважанняў, яна паставіла адну філіжанку на тумбу, а другую паклала ў шафу. За час разважанняў ўжо настаялася гарбата. Япна наліла яе ў сваю філіжаначку. Кінула тры лыжкі цукру. «Нехапае толькі малака», — падумала Дэйзі, бо яна знаходзіцца ў клубе малаколюбаў, які яна ж і заснавала ў Гёрлёне.
Наогул Дэйзі ўсё сваё дзяцінства правяла на ферме свайго дзядзькі П'ера. Ён яе нягледзячы на класіку працай не мучаў. Ён падараваў ёй на трынаццацігоддзе маленькую козку, якой дэйзі дала мянушку Люся. Дэйзі адна за ёй сачыла: яна яе карміла сама, сама чысціла ўласны сарайчык, які дзядзька падарыў на дванаццацігоддзе, сама даіла козку. Яна любіла красавацца перад сваімі сяброўкамі, якія жылі ў суседнім мястэчку, што яна мае сваю козку і п'е якасны прадукт. Сяброўкі спачатку смяялія, але калі Дэйзі атрымала ўзнагароду «Козкавод Года», сябоўкі пачалі гэтым ганарыцца, і, на здзіўленне, іх адносіны сталі больш цёплымі і мелі моцны таварысцкі характар. Яны разам пераехалі на вучобу ў Гёрлён, пасля чаго іх шляхі разышліся.
Дэйзі паставіла імбрычак у стан спакою і пайшла чытаць кніжку. Сеўшы на крэсла, Дэйзі пачала ўспамінаць вялікія агрызкі сюжэту кнігі, і хутка смага перачытваць старую кнігу знікла. Дэйзі сядзела і думала: «Чаму ўсё так абрыдла? Няма ніякага сэнсу ва ўсім, што я раблю. Нават толк я нікому не прыношу, толькі сапсую ўсім настрой, паганю сваю і дагэтуль абрыдлую рэпутацыю, магу раптам сказаць тое, што зусім не хацела сказаць. Што са мною не так? Мусіць толькі смерць можа разарваць гэтыя чэргі ганьбы самой сябе, але тады цяжка будзе маёй Кэці, што толькі ўстала на шлях славы».
Дэйзі сядзела моўчкі у адносна невялікім пакойчыку. Было цёмна, як на вуліцы, так ў хаце. Пачаў дзьмуць моцны вецер, музыка якога грае з вентыляцыйнай шахты. Паветра было цяжкое. Дэйзі вырашыла не піць гарбату, а проста пайсці спаць. Думкі аб мінулым не давалі ёй атрымаць асалоду ад штодзённага рытуалу піцця гарбаты, які яна здзейсніць не магла ўжо другі дзень. Гэты рытуал стаў данінай памяці сямейнага падарожжа ў Сунь-Го- маленькі гарадок на ўсходзе, які мае вялікую славутасць, дзякуючы вырошчванню кусцікаў гарбатных.

Дэйзі сядзела моўчкі у адносна невялікім пакойчыку. Было цёмна- як на вуліцы, так ў хаце. Пачаў дзьмуць моцны вецер, музыка якога грае з вентыляцыйнай шахце. Паветра было цяжкое. Дэйзі вырашыла не піць гарбату, а проста пайсці спаць. Думкі аб мінулым не давалі ёй атрымаць асалоду ад штодзённага рытуалу піцця гарбаты, які яна здзейсніць не магла ўжо другі дзень. Гэты рытуал стаў данінай памяці сямейнага падарожжа ў Сунь-Го- маленькі гарадок на ўсходзе, які мае вялікую славутасць, дзякуючы вырошчванню кусцікаў гарбатных.
— Дэйзі, глядзі як прыгожа!
— Кусты як кусты. Нічога цікавага пакуль я не бачу.
— Зануда ты! Калі ж пачнеш лічыць сабе дзіцём хоць крыху?
— Я ўжо маці, Саша!
— А я тата, Дэйзі!
— Добра! Тут паветра свежае! Гэта так цудоўна!
— Пагаджуся.
Дэйзи пайшла ў ванную. Яна ўмылася і зноў апранула сваб кружаўную вопратку. Настрою у яе не было. Былі толькі сумныя малюнкі з сюжэту той кнігі і сумныя чорна-белыя здымкі мінулага. Яна легла ў халодны ложак. На вачах з'явіліся слёзы. Незаўважна, яна заснула...
Поделиться132021-03-30 23:01:10
Цікавую ідэю для апавяданьня знайшоў!
Першым, што я сказала, было "дзе я?", якое я са сваім уласным пафігізмам сказала. Я была ў нейкім пакоі, у якім было шмат нейкай дзіўнай тэхнікі. Я баялася зрынуцца зь месца. Праз некалькі хвілін я пачула:
—Пане, там тэмпературныя паказчыкі зьмяніліся!
—Мы выцягнулі душу?
—Мусіць так.
Я траслася. Я нічога не магла зрабіць. Потым я яшчэ нейкай дзіўнасьці пачула:
—Пане, пачынае награвацца электроніка! Душа там!
—Вырубай усё!
Я неразумела, аб якой душы яны гавораць. Я яшчэ не памерла. Я вырашыла прайсьціся. Спачатку я зьлезла зь нейкага жахлівага п'едэсталу, пайшла да дзьвярэй, якія выглядалі быццам з бункеру. Уродлівыя такія. Ручак я не знайшла. Затое ля дзьвярэй я знайшла надпіс: "тыркні сюды". Я і тыркнула. Дзьверы адчыніліся. Я трапіла ў сьветлы калідор.
Пайшла я на права. Я праўша, таму калі трэба штосьці абіраць, я заўсёды выбіраю тое, што правей. Людзей няма. Я фыркнула ды пайшла. Чаму я павінна кагосьці чакаць?
Калідор быў длінны, шмат дзьвярэй меў. Сьцены белыя. Падлога каменная, белая. Цудам я ўбачыла нейкую жанчыну. Чамусьці яна мне кагось нагадвае. Я на яе не зьвярнула вялікай увагі. Я шла далей.
Праз некалькі хвілін я павярнула на права. Я ўбачыла мяленькі статак людзей.
—Слухай, а што там у "Ь-корпусе" здарылася?
—Сам ня ведаю.
—А што там дасьледавалі? Штосьці туды ўсялякія рытуальныя кнігі цягнулі...
—Чуткі ходзяць, што душу нейкую з таго сьвету выцягвацьмелі.
—Мо...
—Не кажы бздур!
Я фыркнула, але штосьці мне сталася мне не па сабе. Быццам зь мяне выдралі штосьці. Я вырашыла спытаць у тых людзей дзе я.
—Пане, можна спытаць, дзе я?
Яны маўчалі. Мусіць мяне не пачулі. Голас у мяне ціхі. Вырашыла хлопнуць аднаго па сьпіне. І той прытомнасьць страціў! Я ад жаху крычаць пачала. Страшна было.
Пачало сьвятло мігаць. Я аблакацілася на сьцену ды працягвала крычаць. Праз пяць хвілін да мяне дайшло. Я памерла...
Поделиться142021-03-31 21:39:05
Я змяніў планы на "рамонкі" . Тое, што было напісана раней— "Два дні Дэйзі", частка буйнога апавядання "Дэйзі/Карнэлія".
"Ноч"— частка аб Карнэліі, папярэдняя была аб Дэйзі. "Ноч" яшчэ пішацца.
______________________
Карнэлія блукала па сваім садзе. Яна блукала паміж стужкамі кусцікаў лаванды, абдымала маладзенькія яблынькі ды грушы, што яна пачадзіла некалькі год таму. Быў цёплы жнівень.
Яна месяц таму вырашыла змяніцца: пафарбаваць валасы ў рознакаляроўе з зялёных, ружовых, фіялетавых, сініх, бежавых і іншых валос. Але праз тыдзень асвятліла валасы, абрэзала нарошчаныя валасы, стала чымсьці на Манро падобнай. Яе вобраз міленькай ледзі руйнуе абруч чорны, чорная туш і чорная памада. Яна ў той дзень насіла чорную і доўгую сукенку. Рукавы і каляпадлогавая частка сукенкі былі зроблены з цёмна-цёмна-фіялетавага кружава.
Карнэлія праз некалькі гадзін блукання вырашыла прысесці на лаву. Ля яе расце кусцік чорнае ружы. Яна адпачывала пасля цяжкай ночы Мёртвых. На календары гэта апошні чацвер пары года.
Было вельмі спякотна. Настрой Карнэліі змяніўся. Неба было чыстым, блакітным. Тое надвор'е, якое ёй не вельмі было даспадобы. Праз некалькі хвілін яна пайшла ў хату.
Поделиться152021-04-02 22:55:53
Сябры, сёньня я выклаў у свой блёг свой мінізборнік "dumki". Ён поўны грусьці, сьмеху...
Поделиться172021-04-07 20:00:06
Сябры, сёньня (нечакана для сябе) я выпусьціў верш "чараваньні" зь перавыданьня кірылкай майго мінізборніка "думкі".
Поделиться182021-04-07 20:00:26
чараваньні, чараваньні,
ратуйце маё жыцьцё!
варажыць сабе я мушу,
каб хоць неяк пратрымацца.
трапляю я ў фіялетавы туман,
з глузду быццам я зьяжджаю,
цёмны вецер з катла падняўся:
падаю, але я ўстаю.
чарую я ў дрымучым лесе,
маю моцаў я прыліў,
крыху лепей мне сталося,
але гэта не назаўсёды...
Отредактировано wiarba (2021-04-07 20:16:56)